АЎТУШКА Антон Васілевіч
нар. 1915 у в. Соўскі бор Бягомльскага р-ну Менскай вобл., беларус, зь сялян, пачатк. адукацыя, рабочы Бягомльскага сплавучастку, жыў у в. Соўскі бор. Арыштаваны 49.03.15. Асуджаны 49.06.08 «асобай нарадай» як удзельнік к/р паўстанцкай арг. паводле арт. 72а, 76 КК БССР на спэцпасяленьне, Навасібірская вобл. 56.10.27 справа пераглядалася Прэзідыюмам Менскага аблсуду. КГБ БССР 7395-с
Добавьте фотографии, воспоминания или документы. Сохраним память вместе!