ВАРАНКОВІЧ Мар’ян Язэпавіч
нар. 1902 у в. Гарэлы Луг Менскай вобл. Барысаўскага р-ну, паляк, зь сялян, сярэд. адук., дырэктар Асінагарадоцкай ПСШ Дунілавіцкага р-ну Віцебскай вобл., хут. Міхалінава Казлоўскага с/с. Арыштаваны 44.10.20. Асуджаны 46.03.09 «асобай нарадай» за пасобніцтва нямец. акупантам у гады ВАВ паводле арт. 58-3 КК РСФСР на 5 гадоў ППЛ у Севжэлдарлагу. 92.11.18 справа пераглядалася Пракуратурай Віцебскай вобл. 08.03.1948 неадбыты тэрмін замяніць выдварэньнем з СССР, перададзены польскім уладам. УКГБ Віцебскай вобласьці
Добавьте фотографии, воспоминания или документы. Сохраним память вместе!