ВАРОНЧАНКА Аляксандар Аўксенцевіч
нар. 14.02.1905 у г. Чэрыкаў Гомельскай вобл., беларус, зь сялян, наркам Наркамату асьветы БССР. Жыў: Менск, Валадарскага 28. Арыштаваны 37.08.03. Асуджаны 37.10.28 як актыўны ўдзельнік а/с тэр. шпіён.-дывэрс. арг., створанай на заданьне палякаў паводле арт. 69, 70, 76 КК да ВМП. Расстраляны ў Менскай турме 37.10.29. 57.05.16 Вайсковая калегія Вярх. суда СССР. У 1935-36 працаваў заг. агітмасавага аддз. Менскага Гаркаму КП(б)Б, затым сакратар Кагановіцкага РККП(б)б г. Менску, затым наркам асьветы БССР. КГБ БССР 10308-с
Добавьте фотографии, воспоминания или документы. Сохраним память вместе!