Сохранено 2587391 имен
Поддержать проект

ДУНАЕЎСКІ Антон Францавіч

нар. 1890 у в. Цясіняйта Ашмянскага павету Віленскай губ., беларус, з рабочых, домакіраўнік Райжылупраўленьня Кагановіцкага р-ну г. Менска. Жыў: Менск, вул. Слонімская 22/1. У 1919 чырвонаармеец 6 Менскага палка. Арыштаваны 38.02.12. Асуджаны 38.03.29 пастановай НКВД СССР і Пракурора СССР за шпіянаж на карысьць польскіх разьведворганаў паводле арт. 68 КК БССР да ВМП. Расстраляны ў Менскай турме 38.04.13. 58.08.14 справа пераглядалася ВТ БВА. З 1915 па 1917 на фронце ў складзе расейскай арміі. Мае баявыя ўзнагароды. КГБ БССР 12288-с
Добавьте фотографии, воспоминания или документы. Сохраним память вместе!