ЖОЙДЗІК Аляксандар Мікалаевіч
нар. 1901 у в. Канцарава Дзісенскага павету, беларус, зь сялян, пачатк. адукацыя, рабочы Хлебазаводу (хлебапякарні) ў в. Дворыца (Двары) Дрысенскага р-ну. Арыштаваны 38.02.21. Асуджаны 38.04.12 пастановай НКВД СССР і Пракурора СССР як агент польскай разьведкі паводле арт. 68, 71 КК БССР да ВМП. Расстраляны ў Менскай турме 38.05.31. 89.10.02 справу пераглядала Пракуратура БВА. УКГБ Віцебскай вобласьці
Добавьте фотографии, воспоминания или документы. Сохраним память вместе!