ЛАЎРЫНОВІЧ Іван Ігнатавіч
нар. 1903 на х. Лазеньне Хатаевіцкага с/с Плешчаніцкага р-ну Менскай вобл., беларус, зь сялян, нясконч. пачатк. адук., паштар пошты ў м. Плешчаніцы. Жыў: Плешчаніцы, вул. Вароўскага 40. Арыштаваны 37.09.20. Асуджаны 37.10.28 пастановай НКВД СССР і Пракурора СССР як агент польскай выведкі паводле арт. 68 КК БССР да ВМП. Расстраляны ў Менскай турме 37.11.03. 57.12.03 справа пераглядалася вайсковым трыбуналам БВА. КГБ РБ 11101-с
Добавьте фотографии, воспоминания или документы. Сохраним память вместе!