ЛЕЙДЭРМАН Мордух Шэевіч
нар. 1917 у в. Недвіца Недвіцкай вол., габрай, з рабочых, нясконч. пачатк. адук., бяз пэўных заняткаў у в. Недвіца Стаўпецкага р-ну. Арыштаваны 40.06.20. Асуджаны 40.09.18 за тое, што не жадаў атрымліваць савецкія дакумэнты на жыхарства, паводле арт. 39,120а КК на 3 гады ППЛ. 92.03.19 справа пераглядалася Пракуратурай БССР. КГБ РБ 32225-с
Добавьте фотографии, воспоминания или документы. Сохраним память вместе!