Моряков Валерий Дмитриевич
- Фотокартотека
- От родных
- Дополнительная информация
Біяграфія Валерыя Маракова
Беларускі паэт, публіцыст і перакладач Валер Маракоў нарадзіўся 14 (па старому стылі – 27) сакавіка 1909 года ў мястэчку Козырава пад Менскам (зараз гэтая мясцосць уваходзіць у склад сталіцы) і загінуў 29 кастрычніка 1937 года ў менскай вязьніцы НКУС.
Падчас Першай сусветнай вайны з’яўляўся ўцекачом (знаходзіўся ў расейскім Мценску і ўкраінскіх Ромнах), затым вярнуўся дамоў. У 1924 годзе скончыў 4-ю менскую сямігодку, да 1926 года разам з бацькам працаваў муляром. У чэрвені 1925 года ўпершыню быліапублікаваныя дэбютныя вершы Валера Маракова («Чырвоная змена», «Малады араты» ііншыя).
У снежні того ж года Цэнтральнае бюро юных піянераў прызначыла паэта сакретаром рэдакцыі часопіса «Піянер Беларусі». У 1926 годзе І.Барашка прывёў Валера дамаладнякоўцаў, тады ж пабачў свет ягоны першы зборнік вершаў. Напрыканцы таго годаА.Звонак запрасіў паэта пажыць у Полацку, ягоныя творы друкавала газета «Чырвоная Полаччына».
Ужо праз год Валер Маракоў выпусціў другую кнігу паэзіі і паступіў у МБПТ. А паслязаканчэння другога курса яго выклікалі з навучання і прызначылі кіраўніком літаратурнагааддзела газеты «Савецкая Беларусь». Там паэт працаваў да 1930 года.
Вось што пісаў тады пра яго М.Гарэцкі: «Маракоў вызначаецца лірычнасцю, эмацыйнай напружанасцю, гучальнасцю сваіх вершаў. У яго шмат пачуцця, ён любіць яскравыя фарбы і гучанне».
А вось што пазьней казаў С.Шушкевіч: «Маракова заўважыў і акрыліў бацькоўскай ласкай і прыхільнасцю Янка Купала. Народны паэт не раз запрашаў да сябе юнака на сваю кватэру і цешыўся яго першымі творчымі крокамі, даў паэту не адну сваю кнігу з цёплым і шчырым аўтографам».
У 1931 годзе Валер быў залічаным на літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне МПІ, каторае зкончыў у 1934 годзе. Падчас навучання працаваў у часопісе «Чырвоная Беларусь», з 1934 года – чалец СП Беларусі. На пачатку 1935 года паэт апынуўся пад пазгозай арышта і хаваўся ў мястэчку Чэрнеўка, што ў Барысаўскім раёне. Аднак 1 сакавіка ён прыехаў уМенск, і праз тры тыдні яго арыштавалі супрацоўнікі спецслужбаў. Хлопца пратрымалі ва ўнутранай вязьніцы НКУС трымесяцы і вызвалілі, аднак праз год, 6 лістапала 1936 года, затрымалі зноў. Ордэр № 700 на арышт Маракова быўвыдадзены 3 лістапала тэрмінам на 24 гадзіны. Тобок, затрыманне праводзілі абсалютна незаконна.
Валер чакаў арышта і не збіраўся дацца энкавэдыстам у рукі. У верасні 1936 года беларускі паэт Тодар Кляшторны казаў у Доме пісьменніка М.Багуну и П.Хатулёву: «Маракоў, калі ад’язджаў з Мінску на раён, узяў з сабой наган і казаў, што ён будзе са зброяй у руках бараніць сябе…»
Аднак паэта арыштавалі зусім не ў здыманай квартэры ў Барысове, а на Менскім вакзале, і зброі для абароны ў яго не было. Але, ягонага нагана не знайшлі наагул.
Увесь год спецслужбы катавалі Валера, а 28 кастрычніка 1937 года тройка НКУС вынесла рашэнне «члена контррэвалюцыйнай нацыянал-фашысцкай арганізацыі» расстраляць, канфіскаваўшы ягоную маёмасць. Судовы працэс дорўжыўся 15 мінут, прысуд вынеслі а 19.30. «Акт аб выкананні прысуду захоўваецца ў Мінску ў Асобым архіве 1-га спецаддзела НКВД СССР, том 8, ліст 155», - пацверджвае сакрэтная даведка кіраўніка першага спецаддзела НКУСШавялёва.
Праз амаль 20 год, 23 красавіка 1957 года, Ваенная калегія Вярхоўнага суда СССР рэабілітавала Валера Маракова. Ягонаяасабістая справа за нумарам №10234-с захоўваецца ў архіве беларускага КДБ.
З літаратурнай спадчыны, якую пакінуў нам паэт, даступны ягоныя кнігі «На залатым пакосе», «Вяршыні жаданняў», «Права на зброю», «Рабінавая ноч». У СССР яны выдаваліся да расстрэла Валера Маракова і пасля ягонай рэабілітацыі. Крытыкі называлі яго «сердцам, сагрэтым сумам», «паэтам эмоцый», «растаптанымі пялесткамі».
Белорусский поэт Валерий Дмитриевич Моряков родился 27 марта 1909 года в местечке Козырево Минского уезда Минской губернии в семье старшины церковного совета Козыревской церкви. Во время Первой мировой войны семья жила в Мценске (Россия) и Ромнах (Украина), затем вернулась в Минск. Здесь Валерий закончил в 1924 году 4-ю Минскую семилетку и до конца 1925 работал строителем вместе со своим отцом. С июня 1925 в печати начали появляться его первые стихи. Избранный им путь в литературу приводит его в 1925 году в литобъединение “Маладняк”. В 15 лет Валерий Моряков расстаётся с мастерком и деревянным молотком каменщика и поступает в Минский педагогический техникум, но после двух курсов (к этому времени вышли два сборника стихов Морякова) вызван с учёбы и назначен руководителем литературного отдела газеты “Савецкая Беларусь”, где работал с перерывом до конца 1930 года.
В 1931 году Моряков поступил на литературно-лингвистическое отделение Минского пединститута, которое закончил в 1934 году. Одновременно работал в журнале “Чырвоная Беларусь”. Член СП Беларуси с 1934 года. С 1926 по 1935 год Моряков выпустил 4 сборника стихотворений.
В начале 1935 года он был арестован органами Госбезопасности но после 3 месяцев пребывания во внутренней тюрьме НКВД освобожден. Повторно арестован 6 ноября 1936 года. 28 октября после года пыток изувеченного Морякова ВКВС СССР как “члена контрреволюционной национал-фашистской организации” приговорила к расстрелу с конфискацией имущества. В страшную ночь с 28 на 29 октября 1937 года в Минске были расстреляны 22 белорусских и еврейских писателей Белоруссии. Был среди них и Валерий Моряков. Место захоронения неизвестно.
Короткие или отрывочные сведения, а также возможные ошибки в тексте — это не проявление нашей или чьей-либо небрежности. Скорее, это обращение за помощью. Тема репрессий и масштаб жертв настолько велики, что наши ресурсы иногда не позволяют полностью соответствовать вашим ожиданиям. Мы просим вашей поддержки: если вы заметили, что какая-то история требует дополнения, не проходите мимо. Поделитесь своими знаниями или укажите источники, где встречали информацию об этом человеке. Возможно, вы захотите рассказать о ком-то другом — мы будем вам благодарны. Ваша помощь поможет нам оперативно исправить текст, дополнить материалы и привести их в порядок. Это оценят тысячи наших читателей!